Выстава Васіля Пешкуна “Дакрануцца да сонца” / Выставки / Арт-Беларусь

Выстава Васіля Пешкуна “Дакрануцца да сонца”

Паважаныя сябры!
21 кастрычніка 2011 года ў мастацкай галерэі
“Універсітэт культуры” адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна
“Дакрануцца да сонца”.
Выстава будзе працаваць з 21 кастрычніка па 12 лістапада 2011 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 — 26 — 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.


ДАКРАНУЦЦА ДА СОНЦА

21 кастрычніка 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”
адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна “Дакрануцца да сонца”.
Менавіта сонечнае святло з'яўляецца галоўным героем яго твораў. Яркія
блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі — вось яна палітра
мастака.
Выразная, яркая імпрысеяністычная манера пісьма,
вытанчанае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на
карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.
Асноўныя жанры, у
якіх працуе Васіль Пяшкун, – пейзаж і нацюрморт. Нацюрморты мастака
ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства аўтара прымушае гледача
па-новаму зірнуць на простыя рэчы і прадметы, спыніцца ў задуменнасці і
ўбачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.
Аднак любімым для
мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае творы аўтар
стварае на пленеры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасць
імгненнага ўражання. Асаблівую ўвагу Васіль Пяшкун надае каларыту і
асвятленню. Колер для яго — гэта спосаб перадаць настрой, гаму
перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака
прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю.
Васіль Пяшкун –
выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (манументальны
жывапіс), стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза мастакоў,
удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, мае больш
дзесяці персанальных.
У 2008г. узнагароджаны медалём «Талент і прызначэнне» Міжнароднага фонда міру і згоды.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,
музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім
пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя), уласных калекцыях Беларусі,
Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі. http://peshkun.ru/








  • 0
  • 18 октября 2011, 21:03
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.