BY NOW / фотавыстава / Выставки / Арт-Беларусь

BY NOW / фотавыстава

Шаноўна спадарства!
Маю гонар і прыемнасць запрасіць Вас на адкрыццё выставы, прэзентацыю кнігі BY NOW і лекцыі, што адбудуцца ў межах выставы.

Да хуткай сустрэчы

BY NOW / фотавыстава
Адкрыцце: 29 кастрычніка, 19.00






 

Месца: ЦЭХ, пр. Незалежнасці, д. 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі, 2 паверх)

Выстава фотаздымкаў прадставіць праекты ўсіх фатографаў, што увайшлі ў кнігу «BY Now». Гэта 16 аўтараў (да 35 гадоў), якія былі адабраны сусветнавядомым куратарам Маціясам Хардэрам (Matthias Harder) і Хансам Піларам, фатографам і прафесарам універсітэта Хільдэсхайма, які памёр у кастрычніку 2012 года, да выхаду кнігі ў свет. Кніга ўключае ў сябе фатаграфічныя праекты, якія выкарыстоўваюць розныя формы і метады сучаснай фатаграфіі (лічбавая і аналагавая фатаграфія, паляроідаў, калаж, апрапрыяцыі, глітч) і куратарскі тэкст Маціяса Хардэра, які падводзіць вынік усяму праекту.

Кніга выйшла ў нямецкім выдаўніцтве KEHRER і сталася магчымай пры падтрымцы Інстытута Гётэ ў Мінску ў межах ініцыятывы «Культура і развіццё: менеджары ў сферы кльтуры».

Праект ініцыяваў фатограф Андрэй Лянкевіч.

Праграма лекцый у межах выставы BY NOW (Усе лекцыі адбудуцца ў прасторы ЦЭХ):

Дата: 30.10.13
Час:19-00

Лекцыя «Сумесная праца над арт-праектам»

Аляксей Шлык: фатограф, сябра калектыву мастакоў Concept /Art /Confession Group

Аляксей як фатограф распавядзе пра стварэнне фота-праектаў і праектаў з выкарыстаннем розных медыя групай мастакоў. Распавядзе на прыкладзе сваіх праектаў, якім чынам магчыма ажыццявіць супрацоўніцтва і сумесную працу фатографа і скульптара ў межах аднаго праекта.
Аляксей падзеліцца досведам у наступных галінах: як распрацаваць агульную ідэю, як арганізаваць працоўны працэс у групе для дасягнення найлепшых вынікаў у сумесным арт-праекце, якім чынам экспанаваць праекты, што ўключаюць розныя медыя.

Дата: 03.11.13
Час: 18.00

Лекцыя «Правінцыя цела».
Аляксандр Веледзімовіч (фатограф, кіраўнік праекта Віцебскія Фотамайстэрні)

Аляксандр у лекцыі-прэзентацыі закране дзве тэмы. Па-першае, Аляксандр распавядзе пра маладых віцебскіх фатографаў, такіх як Кацярына Смурага, Таццяна Лісоўская, Таня Агаджанян, Ігар Гігауры, Лера Пішчук, Юля Жураўская і інш. Таксама ў рамках гэтай тэмы паразважае пра з'яўленне "інфармацыйнага шуму" вакол Віцебскай Фатаграфіі. У тым ліку, паспрабуе вызначыць яе «візуальны характар».
З іншага боку, Аляксандр распавядзе пра Віцебскія Фотамайстэрні — яго асабістую ініцыятыву, якая актыўна працавала з чэрвеня 2010 г. да траўня 2011 г. (праходзілі лекцыі, прэзентацыі, кінапаказы). Пасля траўня 2011 ў Фотамайстэрні перыядычна праводзіліся разавыя мерапрыемствы, прысвечаныя фатаграфіі. На дадзены момант у межах Фотамайстэрняў праходзяць толькі курсы базавага ўзроўню. У планах запуск больш складанага курса аб працы над праектамі і бясплатных лекцый па гісторыі фатаграфіі.

Дата: 05.11.13
Час: 18.00

Круглы стол «Сучасная беларуская фатаграфія: праблемы інстытуалізацыі»

Адштурхоўваючыся ад выставы і альбома BY NOW, у рамках круглага стала будуць абмяркоўвацца наступныя пытанні:
— Як мяняецца беларуская фатаграфія? Ці патрабуе новая, маладая фатаграфія новай мовы аналізу і апісання?
— Якім чынам ўзаемадзейнічаюць беларуская фатаграфія і яе глядач? Як гэтае ўзаемадзеянне адбіваецца на функцыянаванні фатаграфіі ў беларускім арт- і больш шырокім сацыяльным кантэксце? Якое месца для апісання і функцыянавання фатаграфіі адыгрывае арт-рынак?
— Якія асноўныя шляхі і праблемы інстытуалізацыі фатаграфіі ў Беларусі сёння?

Удзельнікі дыскусіі: Ірына Саламаціна (сацыёлаг-даследчыца, куратарка арт-праектаў), Сяргей Кірушчанка (мастак, кіраўнік праекта па стварэнні беларускага Музея актуальнага беларускага мастацтва М21), Святлана Паляшчук (арт-крытык, культуролаг, выкладчык ЕГУ), Аляксей Шынкарэнка (фатограф, кіраўнік Цэнтра Фатаграфіі), Сяргей Міхаленка (фатограф, кіраўнік фотапартала ZНЯТА), Андрэй Лянкевіч (фатограф, ініцыятар праекта BY NOW),

Мадэратар: Вольга Шпарага («Новая Еўропа» n-europe.eu/, ЕГУ)
бесплатные юридические консультации http://sprosijurista.ru онлайн 

Удзельнікі выставы:

1) Аляксандр Веледзімовіч (Aleksander Veledzimovich), з праектам «Месца».
2) Аляксей Шынкарэнка (Aleksei Shinkarenko) з праектам «Беларуская фактаграфiя».
3) Аляксей Наумчык (Aleksey Naumchik) з праектам «Мы ніколі не станем старэйшымі»
4) Аляксандр Кладаў (Alexander Kladov) з праектам «Ваенныя звычкі»
5) Аляксандр Саенка (Alexander Sayenko) з праектам «Тралейбуснае дэпо»
6) Аляксандра Салдатава (Alexandra Soldatova) з праектам «Канікулы»
7) Андрэй Лянкевіч (Andrei Liankevich) з праектам «Бывай, Радзіма»
8) Яўген Канаплёў-Лейдзік (Eugene Kanaplev-Leydik) з праектам «Фатамаргана»
9) Юля Лейдзік-Канаплёва (Julia Leydik-Kanapleva) з праектам «Узрост»
10) Максім Шумілін (Maxim Shumilin) з праектам «Сад», частка 1
11) Міхаіл Лешчанка (Mikhail Leschenko) з праектам «Сад», частка 2
12) Паліна Палынская (Palina Palynskaya) з праектам «Раўнавага»
13) Павел Кірпікаў (Pavel Kirpikau) з праектам «Архітэкстура»
14) Вольга Сасноўская (Volga Sasnouskaya) з праектам «Singleuse»
15) Сяргей Гудзілін (Siarhei Hudzilin) з праектам «Прыватны прэзідэнт»
16) Таццяна Гаўрыльчык (Tanya Haurylchyk) з праектам «Жыхары псіханеўралагічных інтэрнатаў»
 
 
  • 0
  • 09 ноября 2013, 11:36
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.