"КРЫЛО НАДЗЕІ" Выстаўка пяці мастакоў. / Выставки / Арт-Беларусь

"КРЫЛО НАДЗЕІ" Выстаўка пяці мастакоў.

6 чэрвеня а 17-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Крыло Надзеі”.

Выстаўка “Крыло Надзеі” сфарміравана з работ мастакоў, якія пражываюць у Мінскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце № 2. Сёння гэтая творчасць называецца “Арт-брут” (неапрацаванае, неаграненае мастацтва) або “Аўтсайдар-арт” (мастацтва іншых).

Творчасць “аўтсайдараў” – гэта магчымасць узаемнага духоўнага ўзбагачэння. Вывучаючы работы такіх мастакоў, глядач знаёміцца з асобым спосабам бачання, што, магчыма, пашырае яго далягляд.

На выстаўцы прадстаўлены работы пяці аўтараў. Карціны выкананы ў розных тэхніках: пастэль, алей, графіка. Для адных гэтая выстаўка можа стаць сапраўдным адкрыццём, а іншым падорыць надзею на разуменне.

Выстаўка будзе доўжыцца да 17 чэрвеня 2012 г.

Кантактны тэлефон: (375-17) 293-28-33.
  • 0
  • 29 июля 2012, 13:58
  • admin

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.