Праект “Віртуальны музей абярэгаў беларусаў” / Интервью / Арт-Беларусь

Праект “Віртуальны музей абярэгаў беларусаў”

Віртуальны  музей  абярэгаў  беларусаў  створаны  ,  каб  паказаць  шматвяковы  працэс  асваення  чалавекам  навакольнага  асяроддзя,  раскрыць  сістэму  міфалагічных  уяўленняў  нашых  продкаў  аб  Сусвеце  і  месцы  чалавека  ў  ім,  рэканструяваць  эвалюцыю  дыялогу  чалавека  з  космасам,  прыродай  і  іншым  чалавекам.

З’явіўся  ён  ў  Беларускім  дзяржаўным  універсітэце  культуры  і  мастацтваў.  Ініцыятарамі  стварэння  Віртуальнага  музея  абярэгаў  беларусаў  выступілі  выкладчыкі  кафедры  этналогіі  і  фальклору  Крук  І.І.  і  Катовіч  А.В.  Ідэя  рэалізавалізавана  намаганнямі  кафедры  інфармацыйных  тэхналогій  у  культуры.

Задачы,  якія  ставяць  перад  сабой  стваральнікі  Музея  абярэгаў:  разгляд  традыцыйных  абярэгаў  беларусаў,  этнакультурных  традыцыйі,  паказаць  механізмы  дзейнасці  абярэгаў  у  адпаведнасці  з  іх  семантычнай  і  сімвалічнай  накіраванасцю,  сучаснае  выкарыстанне  абярэгаў,  тэхналогій  іх  падрыхтоўкі.

Уласна  кажучы,  колькі  жыве  чалавек  на  Зямлі,  столькі  ж  часу  ён  і  шукае  сродкаў  перасцярогі  ад  небяспечнасцей.  Акрамя  рэальных,  існуючых  у  наваколлі  звяроў  і  пачвар,  якія  маглі  нанесці  шкоду  чалавеку  (гадзюка  магла  ўкусіць  дзіця,  воўк  –  загрысці  авечку  або  карову,  ліса  –  курэй),  па  народных  уяўленнях  існавалі  сілы,  якія  былі  нябачнымі  воку  чалавека,  але  тым  не  менш  маглі  моцна  нашкодзіць.  Гэта  былі  ліхаманкі,  сушэц,  сурокі,  грыжа,  рожа  і  міфічныя  істоты  навакольнага  свету  -  нячыстая  сілы,  ведзьмы,  вадзянікі,  русалкі,  Ох,  Цмок,  дамавік,  а  таксама  істоты,  якія  маглі  ператварыцца  з  людзей  у  звяроў  і  наадварот:  ваўкалакі.  Сюды  ж  трэба  аднесці  і  розныя  з'явы  прыроды:  гром,  маланка,  пярун,  сухавеі.  У  славянскіх  народаў,    існавала  цэлая  сістэма  абярэгаў  для  абароны  чалавека,  сям'і,  хаты,  гаспадаркі,  хатняй  жывёлы,  усёй  вёскі.

Абярэг  –  звычайны  прадмет,  які  здольны  сам  па  сабе  або  пасля  правядзення  адпаведнага  абраду  выконваць  ахоўную  функцыю.  У  якасці  абярэга  маглі  выступаць  расліны,  дрэвы,  садавіна,  гародніна;  звычайныя  побытавыя  рэчы  або  прылады  працы,  якія  надзяляліся  магічным  статусам  пасля  выканання  мэтанакіраванага  рытуалу.
 
  • +1
  • 20 декабря 2011, 12:49
  • natchik

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.