Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

Кароткі фотарэпартаж з выставы “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі Белгазпрамбанка, музейных і прыватных збораў”.
З 22 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі пачала работу прадстаўнічая выстава-арт-праект “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. З калекцыі Белгазпрамбанка, музейных і прыватных збораў”. Упершыню ў Беларусі на гэтай выставе будзе прадстаўлена каля 100 карцін, графічных твораў і адна скульптура нашых вядомых землякоў.
У музейных залах наведвальнікі ўбачаць больш за 40 карцін з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, 40 – з прыватных калекцый у Беларусі і Санкт-Пецярбурга (у Мінску ёсць, аказваецца, людзі, якія збіраюць менавіта гэты жывапіс беларускага замежжа), па некалькі графічных твораў з двух музеяў: Дома-музея Марка Шагала ў Віцебску і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Выстава прадоўжыцца да да 14 студзеня 2013 г.
 


Читать дальше